Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Таджыкістане забітыя 8 ваеўнікоў у часе рэйду спэцслужбаў


У часе рэйду сілаў бясьпекі на ўсходзе Таджыкістану забітыя 8 ваеўнікоў, у іх ліку былы ваенны камандзір часоў грамадзянскай вайны ў гэтай краіне, актывіст Аль-Каеды Алавудзін Даўлатаў.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Міністэрства унутраных спраў Таджыкістану Тахір Нарматаў. Паводле яго, ніхто з супрацоўнікоў сіл бясьпекі не пацярпеў.

Алавудзін Даўлатаў быў адным з падазраваных у нападзе на вайсковую аўтакалёну у Рашцкім раёне Таджыкістану у верасьні 2010 году, калі загінулі 28 вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG