На тэрыторыі краін Эўропы і Блізкага Усходу сёньня у першай палове дня можна было назіраць першае ў гэтым годзе частковае сонечнае зацьменьне.
Гэта першае з шасьці зацьменьняў 2011 году: сёлета мае быць усяго чатыры сонечных і два поўных зацьменьняў месяца. Пабачыць, як месяц захінае сонца, маглі жыхары Эўропы, Блізкага Усхода, Цэнтральнай Азіі і Паўночнай Афрыкі.
Зацьменьне было няпоўным і пачалося у 6 гадзін 40 хвілін па Грынвічу над Паўночнай Афрыкай. Пасьля зацьменьне назіралі ў краінах Эўропы, Расеі, Казахстане, Манголіі і паўночна-заходнім Кітае. Лепш за ўсё зацьменьне заўважна было на паўночным усходзе Швэцыі -- Месяц захінуўў Сонца на 85 %.
Сонечнае зацьменьне здараецца, калі Месяц знаходзіцца паміж Сонцам і Зямлёй.