Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чырвоным моры патанулі 80 нелегальных імігрантаў


Улады Емэну паведамілі, што па меншай меры 80 нелегальных імігрантаў загінулі ў выніку затапленьня двух караблёў, на борце якіх яны знаходзіліся, ля берагоў Емэну.

Па інфармацыі міністэрства ўнутраных справаў Емэну, прычынай затапленьня караблёў стаў штармавы вецер у Чырвоным моры.

Паведамляецца аб тым, што большасьць загінулых былі грамадзянамі Эфіопіі.

Урад Емэну заяўляе аб тым, што берагавая ахова вядзе пошукі людзей, якія маглі выжыць.
XS
SM
MD
LG