Аляксандра Лукашэнку з перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах 19 сьнежня павіншаваў прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу беларускага кіраўніка.
"Упэўнены, што з вашым перавыбраньнем на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі атрымае новы практычны імпульс. Актыўная дынаміка ўзаемадзеяньня дазволіць рэалізаваць маштабныя праекты на карысць украінскага і беларускага народаў", — цытуюцца словы Януковіча.
На сайце ўкраінскага прэзыдэнта пра віншавальнае пасланьне ў адрас Лукашэнкі інфармацыі няма.