На Зямлі пачынаюць сустракаць Новы 2011 год. Новая Зэляндыя -- першая з вялікіх краін, жыхары якой ужо сустрэлі Новы год.
Каля паўтары мільёны чалавек сабраліся ў аўстралійскім горадзе Сіднэй на навагоднія сьвяткаваньні. Яны назіралі за найбольшым, паводле словаў арганізатараў, і адным з самых дарагіх у гісторыі шоў феерверкаў.
Феерверкамі сустрэлі Новый год і ў галоўным горадзе Тайваня – Тайбэе, дзе ў небе над самым высокім хмарачасом з’явіўся сілуэт вялізарнага дракона, а таксама ў Ганконгу і ў розных гарадах Кітая.
Улады М’янмы, тым часам, забаранілі усе феерверкі і ўвялі жорсткія кары для парушальнікаў.
Найбліжэйшым часам год зьменіцца ў Кітаі, Японіі і Паўднёвай Карэі.