Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хадаркоўскі атрымаў 13,5 гадоў зьняволеньня


Хамоўніцкі суд у Маскве вырак Міхаіла Хадаркоўскага і Платона Лебедзева да 13,5 гадоў зьняволеньня кожнага. Былыя саўладальнікі холдынгу ЮКОС прызнаныя вінаватымі ў раскраданьні нафты і легалізацыі незаконных даходаў.

З улікам тэрміну пакараньня, які два былыя бізнэсоўцы адбылі паводле папярэдніх прысудаў, яны правядуць у зьняволеньні яшчэ каля сямі гадоў.

У часе сёньняшняга паседжаньня суд палічыў сьведчаньні тых, хто даваў паказаньні на карысьць падсудных неабгрунтаванымі.
XS
SM
MD
LG