Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Родныя вязьняў "амэрыканкі" аб'ядналіся


Сваякі арыштаваных пра крымінальнай справе аб падзеях 19 сьнежня ў Менску стварылі грамадзкі камітэт "Вызваленьне".

Ягоная асноўная мэта – дамагацца вызваленьня ўсіх тых, хто знаходзіцца ў СІЗА КДБ і каго падазраюць у датычнасьці да масавых беспарадкаў у Менску.

У камітэт увайшлі жонкі, бацькі і дзеці зьняволеных кандыдатаў на прэзыдэнта і іх паплечнікаў. Яны ўжо накіравалі ліст кіраўніцтву Расеі, Эўразьвязу і ЗША з заклікам зрабіць усё магчымае для вызваленьня новых беларускіх палітвязьняў. Рыхтуюць яны зварот і ў Чырвоны крыж, з тым каб гэтая арганізацыя паспрыяла мэдыцынскай дапамозе палітвязьням.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG