Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2025 годзе Індыя мецьме найвялікшае насельніцтва


Да 2025 году Індыя выйдзе на першае месца ў сьвеце па колькасьці насельніцтва, упершыню перагнаўшы Кітай, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на прагноз Бюро перапісу ЗША.

Амэрыканскія спэцыялісты падлічылі, што праз 15 гадоў Індыя будзе мець 1 мільярд 396 мільёнаў чалавек, у той час як у Кітаі будуць пражываць 1 мільярд 394 мільёны. Да 2050 году адрыў Індыі ад Кітаю павялічыцца.

Паводле прагнозаў Бюро наступнай па колькасьці насельніцтва краінай будуць ЗША, за імі – Інданэзія, Бразылія, Пакістан, Банглядэш і Нігерыя.
XS
SM
MD
LG