Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Судану абяцае прызнаць незалежнасьць паўднёвай часткі краіны


Прэзыдэнт Судану Амар аль-Башыр паабяцаў пагадзіцца на вынікі рэфэрэндуму аб незалежнасьці паўднёвай часткі краіны і прызнаць новаўтвораную дзяржаву, калі насельніцтва згаданага рэгіёну выкажацца ў наступным годзе за такую зьмену.

На пачатку месяца Башыр заяўляў, што ў выпадку адзьдзяленьня Паўднёвага Судану, у паўночнай частцы краіны ўзмоцніцца роля ісламу.

У 2005 годзе ўлады Судану падпісалі мірную дамову з паўстанцамі на поўдні краіны. Шматгадовая грамадзянская вайна, якая папярэднічала замірэньню, каштавала жыцьця амаль двум мільёнам чалавек.

Паводле ўмоваў замірэньня, багаты на нафту Паўднёвы Судан мае правесьці ў 2011 годзе рэфэрэндум аб незалежнасьці.

У адрозьненьне ад мусульманскай поўначы, насельніцтва Паўднёвага Судану збольшага вызнае хрысьціянства і мясцовыя культы.
XS
SM
MD
LG