Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва: да беларускай улады і простых людзей трэба ставіцца па-рознаму


"Да беларускай у лады і простых людзей трэба ставіцца па-рознаму", – заявіў сёньня прэм'ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс. Літоўскі ўрадовец, аднак, не ўдакладніў якія менавіта дзеяньні трэба ўчыніць у дачыненьні да афіцыйнага Менску.

Кубілюс пацьвердзіў ранейшую рэзалюцыю літоўскага парлямэнту, у якой прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі былі прызнаныя незаконнымі.

"Мяркую, было б важна, каб найбліжэйшым часам у сувязі са стаўленьнем, тактыкай і паводзінамі ў дачыненьні да гэтых выбараў і іх наступстваў дамовіўся ўвесь ЭЗ", – цытуе словы прэм'ера агенцтва Delfi.
XS
SM
MD
LG