Жонка кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева Вольга сёньня наведала генэральную пракуратуру і КДБ.
У Генпракуратуры спадарыня Някляева запатрабавала сустрэчы з генэральным пракурорам, але да яе выйшаў толькі дзяжурны пракурор, які нічога ня змог патлумачыць. Пра рэакцыю на яе ранейшыя скаргі ад 21 і 25 сьнежня аб непрадстаўленьні яе мужу Ўладзімеру Някляеву юрыдычнай дапамогі Вольга змагла спытацца толькі па ўнутраным тэлефоне пракуратуры:
"…Там наўпростае парушэньне правоў чалавека… І яшчэ была заява ад 21-га, там асобным пунктам быў зварот аб прадстаўленьні прававой дапамогі затрыманаму. І гэта ўжо павінна быць разгледжана".
Як выявілася, скаргі Някляевай у пракуратуры яшчэ не разглядалі.
"Яны ўсё разумеюць гэтую сытуацыю і проста лавіруюць. Усё робіцца спэцыяльна. Мой муж у ізаляцыі, адвакат да яго не дапушчаны, перадачы мае, я думаю яму не аддалі", -- сказала Някляева пасьля перамоў у пракуратуры.
У КДБ Вольга Някляева перадала яшчэ адну сваю скаргу на нядопуск адвакатаў да яе мужа. Але і ў КДБ ёй не далі ніякіх адказаў.
"Да гэтага часу я не маю ніякіх зьвестак ад мужа. Да гэтага часу афіцыйна мне ніхто не пацьвердзіў, што ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Ніхто з супрацоўнікаў КДБ мне не патэлефанаваў, ні поштай не прыслалі ніякага паведамленьня. Майму мужа проста ізалююць, думаю, што такім чынам на яго ціснуць".
Вольга Някляева зьбіраецца таксама скардзіцца ў міжнародныя прававыя арганізацыі.
"… Уладзімер Някляеў быў моцна зьбіты, а потым гвалтам вывезены са шпіталя. У грамадзтве распаўсюджвацца чуткі, што ён памёр, мы патрабуем: пакажыце паэта, мы хочам ведаць, што Ўладзімер Някляеў жывы",-- подпісы пад такім зваротам у Генэральную пракуратуру Беларусі паставілі літаратары Ўладзімер Арлоў, Валянцін Акудовіч, Сяргей Законьнікаў, Сяргей Сматрычэнка, Уладзімер Колас, Алесь Разанаў.
Сытуацыю зь Някляевым Уладзімер Арлоў назваў парушэньнем элемэнтарных гуманітарных нормаў:
"Цэлы тыдзень блізкія, родныя, сябры Ўладзімера Някляева не ведаюць, што зь ім. Гэта парушэньне не толькі юрыдычных, але і гуманітарных нормаў. Мы хочам даведацца, жывы Ўладзімер Пракопавіч ці мёртвы".
Зварот пісьменьнікаў з нагоды арышту Някляева падтрымалі сотні людзей зь Беларусі і з-за мяжы, паведаміў спадар Арлоў.
Уладзімер Колас назваў усё, што адбываецца з Някляевым, парушэньнем закону.
"Арышт Някляева незаконны. Гэта была правакацыя, была пастаўленая гэтая машына ДАІ, справакаваныя нейкія дзеяньні, рэагаваньне на гэта было неадэкватнае. Гэта была спэцапэрацыя, якую трэба праводзіць у дачыненьні да нейкіх тэрарыстаў, а не кандыдата на прэзыдэнта, які ідзе пратэставаць супраць фальсыфікацыяў".
Валянцін Акудовіч гэтак ацаніў сытуацыю:
"Гэта звычайны дзяржаўны бандытызм. Яму можна супрацьпаставіць нашую грамадзянскую трывушчасьць: не паддавацца страху, рабіць, што можам, і падтрымаць тых, хто знаходзіцца за кратамі. Салідарнасьць зараз на першым месцы".