Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі Ігар Азаронак


Ігар Азаронак
Ігар Азаронак
Зьвесткі пра арышт камандуючага ВПС і войскамі СПА пацьверджаныя Міністэрствам абароны і Пракуратурай Беларусі.

Паводле афіцыйных крыніцаў, генэрал-маёра Ігара Азаронка падазраюць у злачынстве, якое трапляе пад артыкул 455 Крымінальнага кодэксу Беларусі (злоўжываньне ўладай, перавышэньне ўлады, альбо бязьдзеяньне ўлады). Максымальнае пакараньне, паводле гэтага артыкула, — пазбаўленьне волі на тэрмін ад 3 да 12 гадоў.

У Мінабароны кажуць, што адносна Ігара Азаронка вядуцца сьледчыя дзеяньні.

Дакладных зьвестак пра тое, калі арыштавалі Ігара Азаронка, і ў чым менавіта яго падазраюць, няма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG