Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канстанцін Чарухін. Тварам да сьцяны. 22.12.2010


Залезла муха ў будзільнік. Стрэлкі: цік-так, зубчастыя колцы: тук-тук. Зазьвінеў будзільнік, і адбарабаніў малаточак па цікаўнай мушынай галаве.

Мы з жонкай маёй людзі не гераічныя. Гэта нас дзяржаўная машынка проста сваім колцам падчапіла. І павалакла - з зубца на зубец.

Амапаўцаў нездарма “касманаўтамі” завуць. Яны і насамрэч дзейнічаюць, як іншаплянэтнікі ў чорным - цап экзэмпляр чалавечага роду, які трапіўся пад лапу - і аўтобус свой іншасьветны. З мацюкамі, з крыкамі, з тычкамі ў сьпіну: “Морды ў падлогу! Глядзець уніз! У вокны не глядзець!!! Прыгнуцца!” Гэта таксама іх вопратка для душы, чорная і глянцавая, каб нічога людзкага ім душу не падрапала.

Працяг 1...

Працяг 2...
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG