Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь ня хоча, каб Эўразьвяз вярнуў санкцыі


Пра гэта ў Палаце прадстаўнікоў заявіў журналістам намесьнік міністра замежных спраў Валер Варанецкі.

На пытаньне, ці прыме ў студзені Брусэль рашэньне вярнуць санкцыі, Варанецкі адказаў:

"Гэтае пытаньне трэба задаваць у Брусэлі. Але нам бы вельмі не хацелася, каб Эўразьвяз вяртаўся да санкцыяў. Мы ў МЗС будзем па-ранейшаму разглядаць магчымасьці рэалізацыі сумесных праектаў, якія падрыхтаваныя беларускім бокам і накіраваныя на разгляд у Брусэль. У нас ёсьць жаданьне ісьці наперад. Мы, МЗС Беларусі, павінны працаваць так, каб разьвіваць дыялёг і сувязі. І мы будзем так рабіць".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG