Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаўруцікаў заяўляе аб выкраданьні і зьнікненьні Статкевіча


Мікола Статкевіч
Мікола Статкевіч
Давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Мікалая
Статкевіча Аляксей Гаўруцікаў падаў заяву Генеральнаму пракурору
Беларусі Рыгору Васілевічу "аб выкраданьні і зьнікненьні Статкевіча".


Ён паведамляе, што 19 сьнежня ў 23. 45 каля галоўпаштамта ў Менску невядомымі асобамі быў выкрадзены Мікалай Статкевіч.

Пасьля пасадкі ў таксі Статкевіча каля галоўпаштамта машына была заблякаваная двума легкавымі аўтамабілямі. Невядомыя асобы ў цывільным, не прад'яўляючы дакумэнтаў, вывалаклі Статкевіча з таксі, зьбілі і павезьлі ў невядомым накірунку. Аб гэтым Статкевіч пасьпеў паведаміць па тэлефоне сваёй даверанай асобе Сяргею Марцалеву.

Улічваючы, што пры цяперашнім рэжыме былі факты зьнікненьня вядомых палітыкаў, спадар Гаўруцікаў просіць неадкладна прызначыць расьсьледаваньне факту выкраданьня Статкевіча, устанавіць яго месцазнаходжаньне, арганізаваць яму мэдычную дапамогу і належным чынам інфармаваць па мерах прынятых па дадзеным заяве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG