Як паведаміла БелаПАН праваабаронца Тацьцяна Равяка, ноччу 20 сьнежня ў офісе кампаніі былі затрыманыя віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Валянцін Стэфановіч, праваабаронцы Ўладзімір Лабковіч, Анастасія Лойка, Сяргей Сыс, Зьміцер Салаўёў ды інш.
"Зараз супрацоўнікі міліцыі праводзяць ператрус без якога-небудзь тлумачэньня прычын", – дадала яна.
Усіх затрыманых даставілі ў Першамайскі РУУС, Алесь Бяляцкі і Валянціна Сьвяцкая прысутнічаюць пры вобыску.
"Місія АБСЭ і яе кіраўнік пастаўлены ў вядомасьць аб інцыдэнце. Яны маюць намер адправіць сваіх прадстаўнікоў у УУС, дзе знаходзяцца затрыманыя праваабаронцы", – сказала Равяка.