Пасьля падзеяў на плошчы Незалежнасьці затрыманыя былыя кандыдаты ў прэзыдэнты Рыгор Кастусёў, Віталь Рымашэўскі, Мікола Статкевіч, Андрэй Саньнікаў.
Паводле інфармацыі прэсавага сакратара Саньнікава Аляксандра Атрошчанкава, яму патэлефанавала Ірына Халіп і пасьпела паведаміць, што іх забіраюць, і сувязь абарвалася. Пра Саньнікава ёсьць інфармацыя, што ў яго сур’ёзныя пашкоджаньні, магчыма, зламана нага.
Як паведаміў Аляксей Янукевіч, давераная асоба Рыгора Кастусёва, прыкладна а 23.45 машыну, у якой зьяжджаў з плошчы Кастусёў, заблякавалі супрацоўнікі ДАІ, яго перасадзілді ў міліцэйскую машыну. Кастусёў пасьпеў патэлефанаваць, што яго вязуць у ГАМ Ленінскага раёна, што на скрыжаваньні вуліц Леніна і Камсамольскай. Па словах Аляксея Янукевіча, калі міліцыянты скідвалі апаратуру, Кастусёў атрымаў некалькі разоў дубінкамі па галаве.