Распавядае прэсавы сакратар кампаніі «Гавары праўду!» Юлія Рымашэўская:
«Каля 19-й гадзіны актывісты кампаніі „Гавары праўду“, некаторыя прыхільнікі Статкевіча калёнай каля 100 чалавек выйшлі са сьцягамі з офісу па вуліцы Няміга, 42 і рушылі ў бок Кастрычніцкай плошчы. Мы пасьпелі прайсьці праз аўтастаянку мэтраў 30, і як толькі збочылі на вуліцу Калектарную (прычым не пасьпеўшы яшчэ нічога парушыць), як ззаду на калёну наляцела вялікая колькасьць людзей у чорным.
Яны кідалі ў калёну — я ня ведаю дакладна, што гэта было, я думала, што гэта дымавыя шашкі, але калегі кажуць, што яны былі з агнём, яшчэ ёсьць вэрсія, што гэта былі фаервэркі.
Людзі ў чорным пачалі зьбіваць дэманстрантаў. Была спыненая машына на чале калёны з радыёапаратурай, усё гэта было разгромлена. Людзі зьбітыя. Больш за ўсіх пацярпеў Някляеў, яго моцна зьбілі, зьбітыя Статкевіч і Дзьмітрыеў. Пра стан Някляева мне цяжка сказаць, але была кроў. Магу толькі сказаць, што несьлі яго ў офіс на руках».
Толькі што лекары хуткай дапамогі паставілі Някляеву папярэдні дыягназ «чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй цяжкасьці» і павезьлі ў шпіталь хуткай дапамогі. Але стан Някляева быў настолькі цяжкі, што хуткая спынілася і хвілін 15 яму аказвалі тэрміновую дапамогу ў машыне. Шпіталізаваны таксама і актывіст кампаніі «Гавары праўду» Аляксандар Арцыбашаў.