Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Карэйскай паўвысьпе трывае напружаньне


Кітай назваў сытуацыю на Карэйскай паўвысьпе “надзвычай няўстойлівай” з-за росту напружаньня паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэяй.

Міністар замежных спраў Кітаю Чжай Цзюнь сёньня сказаў, што Пекін “глыбока заклапочаны” і заклікаў да далейшых перамоваў дзеля вырашэньня крызісу, які успыхнуў з-за абстрэлу з боку КНДР паўднёвакарэйскай выспы і гібелі у выніку гэтага 4-х чалавек.

Пасьля інцэдэнту Сэул абвесьціў, што правядзе ваенныя вучэньні з баявымі патронамі на гэтай высьпе, Пхэньнян заявіў, што адкажа на гэта “самаабарончым ударам”.

Прадстаўнік ЗША Біл Рычардсан, які знаходзіцца цяпер ў Пхэньяне і спрабуе зьменшыць напружаньне, параўнаў сытуацыю з “парахавой бочкай”.
XS
SM
MD
LG