Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонімскага актывіста папярэдзілі, каб ня ехаў на Плошчу


На кватэру да Івана Бедкі, даверанай асобы Віталя Рымашэўскага, завіталі тры прадстаўнікі Слонімскай пракуратуры. Яны прасілі яго падпісацца ў паперцы, дзе ён абяцае ня ехаць заўтра ў Менск на Плошчу.

Са слоў Івана Бедкі, ён адмовіўся ставіць свой подпіс пад такой паперай, праўда, пацікавіўся – чаму менавіта да яго завіталі супрацоўнікі пракуратуры. Высьветлілася таму, што ён зьяўляецца даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага, які ў сваіх выступах неаднойчы заклікаў людзей пасьля выбараў прыходзіць на Плошчу.

Іван Бедка кажа, што такім чынам, праз пракуратуру, улада спрабуе запалохаць людзей, каб яны ня бралі ўдзелу ў масавых акцыях пратэсту ў Менску.
XS
SM
MD
LG