Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт заклікае ўвесьці санкцыі супраць расейскіх урадоўцаў


Эўрапарлямэнт заклікаў урады ЭЗ замарозіць банкаўскія рахункі расейскіх урадоўцаў, якія мелі дачыненьне да сьмерці ў зьняволеньні юрыста фонду Эрмітаж Сяргея Магніцкага і ўвесьці візавыя абмежаваньні на іх уезд у краіны ЭЗ.

Магніцкі памёр у зьняволеньні летась, з-за таго, што яму было адмоўлена ў неабходных леках. Ён быў зьмешчаны за краты неўзабаве пасьля таго, як абвінаваціў найвышэйшых расейскіх урадоўцаў у карупцыі.
XS
SM
MD
LG