Кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі будуць галасаваць 19 сьнежня.
Кандыдат у прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў будзе галасаваць у Менску на ўчастку № 5 Партызанскага раёну (гімназія № 7, вуліца Захарава, 58) у 10:00.
Кандыдат у прэзыдэнты ад БХД Віталь Рымашэўскі прагаласуе на ўчастку № 2 Фрунзенскага раёну Менску а 12:30. Участак знаходзіцца ў сярэдняй школе № 6 па вуліцы Янкоўскага.
Кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч будзе галасаваць у 11 гадзін на ўчастку па праспэкце Машэрава,25 (былая вуліца Варвашэні).
Кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў будзе галасаваць, паводле папярэдняй інфармацыі, у 14 гадзін на ўчастку, які разьмешчаны ў школе № 54 (вуліца Сонечная, 4).
Кандыдат у прэзыдэнты Яраслаў Раманчук будзе галасаваць у 12 гадзін на ўчастку №76, вул.Чыровная 19б.
Кандыдат у прэзыдэнты Віктар Цярэшчанка будзе галасаваць на ўчастку, які разьмешчаны ў школе № 180 па вуліцы Радужнай, 8/3, прыкладна аб 11 гадзіне.
Кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч паведаміў, што ня пойдзе галасаваць. Ён сказаў, што прапісаны ў Ждановічах, а жыве ў Менску. Ён кажа, што ў гэты дзень "павінны перасоўвацца зь вялікай аховай і хацеў бы дайсьці да плошчы".
Кандыдат у прэзыдэнты Дзьмітрый Вус сказаў, што галасаваць ня пойдзе, а пойдзе на плошчу 19 сьнежня. Ён патлумачыў гэта тым, што не атрымаў адказу на свой зварот да кіраўніка Беларусі ад 2 лістапада. А таксама няма адказу на зварот васьмі кандыдатаў з просьбай даць магчымасьць кандыдатам уключыць у выбаркамы сваіх прадстаўнікоў з паўнамоцтвамі падлічваць галасы і падпісваць пратаколы. Паколькі адказы не паступілі, а таксама ў сувязі зь недэмакратычным характарам Выбарчага кодэксу, спадар Вус галасаваць ня пойдзе.
Кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў пакуль ня вызначыўся.