У Маскве сёньня адбыліся сутыкненьні радыкальнай моладзі з выхадцамі з Каўказу, затрыманыя каля тысячы чалавек, у некаторых канфіскаваная халодная і траўматычная зброя.
Паводле прэсавага прадстаўніка маскоўскай міліцыі Віктара Бірукова, сытуацыя у Маскве кантралююцца праваахоўчымі ворганамі.
Бірукоў таксама абверг інфармацыю аб сутыкненьнях нацыяналістаў і выхадцаў з Каўказу каля станцыі мэтро “Парк культуры” і на Смаленскай плошчы.
Аднак, як паведаміў “Інтэрфаксу” прадстаўнік мэдычнай установы, у часе бойкі каля мэтро “Парк культуры” пацярпеў адзін чалавек. Паводле НТВ, некалькі дзесяткаў чалавек затрыманыя на Смаленскай плошчы.
АМАП жорстка спыніў спробы моладзі перакрыць Вялікую Дарагамілаўскую вуліцу у Маскве. Натоўп выкрыкваў нацыяналістычныя лёзунгі, былі чутныя стрэлы з траўмачынай зброі. Міліцыя заблякавала праходы да Чырвонай плошчы.
Як паведамляе карэспандэнт радыё Свабода, у Пецярбурзе на Сянной плошчы на месцы меркаванай бойкі паміж футбольнымі заўзятарамі і прадстаўнікамі нацыянальных дыяспар, затрымана 60 чалавек, у якіх канфіскаваная зброя.