Міліцыянты Савецкага райаддзелу міліцыі затрымалі трох актывістаў грамадзкай кампаніі «Грамадзянін», якія развозілі па выбарчых участках улёткі з напамінам пра крымінальную адказнасьць за фальшаваньне выбараў.
Пра гэта адразу па затрыманьні «Свабодзе» паведаміў актывіст кампаніі Мікіта Красноў.
«Затрыманыя Юры Пясінскі, Кірыл Багданчук і Ягор Мэрчыль. Дакладна вядома, што аднаго зь іх зараз вязуць у Савецкі райаддзел міліцыі, двух іншых туды ўжо прывезьлі і складаюць пратаколы аб адміністрацыйным парушэньні. У чым нібыта выявілася парушэньне — невядома. Дакладна вядома, што з раніцы хлопцы развозілі гэтыя матэрыялы па ўчастках, яны проста ўручалі сябрам камісій гэтыя напаміны пра адказнасьць за фальшаваньне выбараў. Зараз высьвятляем, на якім з участкаў да іх нібыта ўзьніклі прэтэнзіі», — паведаміў Мікіта Красноў.
А 20-й гадзіне актывістаў выпусьцілі.