У Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў на Кастрычніцкай плошчы Менску знаходзіцца 21-ы выбарчы ўчастак Цэнтральнага раёну. Тут могуць датэрмінова прагаласаваць жыхары вуліц Карла Маркса, Леніна, Інтэрнацыянальнай і праспэкту Незалежнасьці.
Паводле Цэнтравыбаркаму, звычайна ў датэрміновым галасаваньні бяруць удзел ад 20 да 30 адсоткаў выбарцаў. На тэрыторыі 21-га ўчастку пражывае каля тысячы выбарцаў. Колькі зь іх прагаласавала за першую палову 14 сьнежня? І як будуць ахоўвацца галасы тых, хто ўжо прагаласаваў, да 19-га сьнежня, калі адбудзецца асноўнае галасаваньне?