Актывісты кампаніі "Грамадзянін" перад уваходам у будынак Менгарвыканкаму ўсталявалі "Сьцяну ганьбы" — шчыт з прымацаванымі да яго дзясяткамі копіяў заяў на правядзеньне акцыяў, у якіх было адмоўлена. Міліцыянты запатрабавалі спыніць недазволенае пікетаваньне, і тады ўдзельнікі з плякатамі праваабарончага зьместу прайшлі праспэктам Незалежнасьці да Кастрычніцкай плошчы. Гаворыць актывіст кампаніі Мікіта Красноў:
"Мы прайшлі адным з тых маршрутаў, якія мы называлі ў сваіх заяўках. І, нягледзячы на ўсе забароны, мы паказалі, што грамадзяне могуць змагацца за свае правы. І мы паказалі прыклад, што за свае правы трэба змагацца: мы будзем дамагацца свабоды сходаў".
Паводле арганізатараў, падчас шэсьця частку ўдзельнікаў акцыі затрымалі, але потым адпусьцілі.
Без інцыдэнтаў адбылася супольная акцыя праваабарончага цэнтру "Вясна" і "Беларускага Хэльсынскага камітэту". Актывісты раздавалі мінакам улёткі з заклікам супраць сьмяротнага пакараньня, а таксама тэкст Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. Гаворыць адна з арганізатарак, Валерыя Саўчанкава:
"Па-першае, мы хацелі павіншаваць усіх менчукоў са сьвятам, бо гэта сапраўднае сьвята. А па-другое, нагадаць, што ёсьць Дзень правоў чалавека, ёсьць правы чалавека, і што гэтыя правы трэба адстойваць".
Што думаюць аб правах чалавека ў Беларусі шараговыя грамадзяне, цікаўлюся ў мінакоў на вуліцах Менску:
Карэспандэнтка: "Ці абароненыя правы чалавека ў Беларусі?"
Спадар: "Не, бо прэзыдэнт у нас такі і, адпаведна, улада. Не выконвае законы, якія сама ж і напісала, а да людзей ставіцца ніяк".
Юначка: "Не, ня ўсе — свабоды слова, свабоды выбару няма. І ўвогуле з дэмакратыяй у нас цяжка".
Спадарыня: "Не, вядома ж. Па-першае, не валодаем правам на сваю родную мову, правам на працу, на жыльлё, хоць усё гэта дэкляруецца. З правамі — дрэнна ў нас".
У штогадовай справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША Беларусь была ўзгаданая як краіна, дзе парушаецца шэраг фундамэнтальных правоў чалавека. Пра гэта заяўляе і юрыст Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйла:
"Пачынаючы зь 2008 году ўрад дэкляруе такія рэчы, як прымальнасьць дэмакратычных правоў і свабодаў, тым болей што яны ў нас гарантаваныя Канстытуцыяй. Але фактычна наўрад ці можна гаварыць пра нейкія сур'ёзныя зрухі і сыстэмныя зьмены. Рэжым паводле сваёй сутнасьці не зьмяніўся".
На заканчэньне дня Беларускі Хэльсынскі камітэт наладзіў грамадзкі прагляд фільма на праваабарончую тэматыку.
10 сьнежня 1948 году Асамблея ААН прыняла “Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека”. Праз два гады гэтую дату пачалі адзначаць як Дзень правоў чалавека. Тэкст Дэклярацыі перакладзены на 375 моваў і дыялектаў.