Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэлеўскую прэмію міру не ўручылі


У Осла адбылася цырымонія ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру за 2010 год. Аднак прэмія не была ўручана, бо ні яе ляўрэат, які сядзіць у турме, ні ягоныя сваякі, якіх улады КНР ня выпусьцілі ў Нарвэгію, на цырымоніі не прысутнічалі.

Старшыня Нарвэскага Нобэлеўскага камітэту Торб'ёрн Ягланд заявіў, што кітайскі дысыдэнт Лю Сяоба ўганараваны прэміяй за ўнёсак у шматгадовую негвалтоўную барацьбу за фундамэнтальныя правы чалавека ў Кітаі.

Улады КНР рэзка асудзілі рашэньне аб узнагароджаньні Лю Сяоба, якога яны называюць "злачынствам".
XS
SM
MD
LG