Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь, Казахстан і Расея стварылі АЭП


Прэзыдэнты Беларусі, Казахстану і Расеі падпісалі пагадненьне аб стварэньні Адзінай эканамічнай прасторы Мытнага саюзу. Пра гэта, па выніках паседжаньня Найвышэйшай рады Мытнага саюзу заявіў беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка.

Дакумэнты набудуць моц пасьля таго, як пакет ратыфікуюць нацыянальныя парлямэнты трох краін. Аляксандар Лукашэнка паабяцаў, што беларускі парлямэнт ратыфікуе гэтыя пагадненьні да новага году.

Расея, у сваю чаргу паабяцала скасаваць экспартнае мыта на нафту для Беларусі пасьля ратыфікацыі згаданага дакумэнту.
XS
SM
MD
LG