Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў правядзеньні дадатковых тэле- і радыёдэбатаў. З такой заявай да ЦВК зьвярнуліся кандыдаты ў прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў і Андрэй Саньнікаў.
У ЦВК назвалі дзьве прычыны адмовы. Па-першае, Белтэлерадыёкампанія ў сваім адказе на запыт ЦВК сказала, што функцыі, якія на яе ўскладзеныя, яна ўжо выканала, і рэкамэндавала кандыдатам у прэзыдэнты зьвярнуцца ў тыя мэдыі, якія не ўваходзяць у яе структуры. Таксама ў адказе падкрэсьлівалася, што шэраг кандыдатаў наагул ня выкарысталі свой час на радыё, напрыклад — Дзьмітрый Вус і Андрэй Саньнікаў, а Ўладзімер Някляеў увогуле сышоў з тэледэбатаў.
Другую прычыну агучыў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Ён заявіў, што нельга, каб па тэлебачаньні і радыё гучалі "безадказныя заклікі прыходзіць на плошчу ўвечары 19 сьнежня, якія могуць далей прывесьці да другой "крывавай нядзелі".