Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія сацыёлягі пра кампанію TNS


Экзыт-пол (апытаньне выбарцаў на выхадзе з выбарчых участкаў) 19 сьнежня ў Беларусі будзе праводзіць украінская сацыялягічная кампанія TNS Ukraine. Замовіў дасьледаваньне беларускі тэлеканал АНТ.

Калі іншыя арганізацыі, якія таксама атрымалі ліцэнзіі на правядзеньне экзыт-полаў -- аналітычны цэнтр “ЭкооМ”, Рэспубліканскі саюз грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі камітэт маладзёвых арганізацый”, больш менш вядомыя ў Беларусі, то пра ўкраінскі цэнтар вядома значна меней. Мы зьвярнуліся да вядомых украінскіх сацыёлягаў з просьбай распавесьці пра калег з TNS Ukraine.

Уладзімер Паніота
Уладзімер Паніота
, прэзыдэнт Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі, прафэсар катэдры сацыялёгіі Кіеўска-Магілянскай акадэміі

Дракахруст: Спадар Паніота, якую рэпутацыю мае кампанія TNS Ukraine? Наколькі яна аўтарытэтная?

Паніота: TNS - адна з вядучых украінскіх кампаній. Паводле абароту яна знаходзіцца на другім ці трэцім месцы. Што тычыцца якасьці і надзейнасьці, то некаторыя праблемы былі з кампаніяй Socis у 2004 годзе. У TNS і Socis адзін і той жа прэзыдэнт і ўласьнік - Мікалай Чурылаў. Падчас экзыт-полу 2004 году Socis абвінавачвалі ў фальсыфікацыі вынікаў, быў вялікі скандал на гэты конт. Пасьля гэтага ў Socis былі вялікія фінансавыя праблемы, стала менш замоваў.

На мой погляд, TNS - гэта адна з найбольш кваліфікаваных украінскіх кампаній.
Але з TNS ніколі не было ніякіх скандалаў. І нават з Socis пасьля 2004 году не было -- вынікі экзыт-полаў і іншых дасьледаваньняў нашай кампаніі і іх супадалі.

На мой погляд, TNS - гэта адна з найбольш кваліфікаваных украінскіх кампаній. Я ня думаю, што тое, што было ў 2004 годзе, можа некалі паўтарыцца.

Дракахруст: А што вы можаце сказаць наконт судовага пазову, які прад'яўляў TNS кандыдат у прэзыдэнты Сяргей Цігіпка? Калі палітык спрачаецца з сацыёлягамі, ён не заўсёды мае рацыю, але часам здараецца і такое. А як было ў той сытуацыі?

Паніота: Пытаньне там было ў тым, што нехта атрымаў дадзеныя раней, чым іх атрымаў спадар Цігіпка. Я ня ведаю, чым гэтая гісторыя скончылася. Але што тычыцца зьместу, то я мяркую, што да TNS наўрад ці могуць быць сур'ёзныя прэтэнзіі.

Палітыкі часам выкарыстоўваюць суды, каб паставіць пад сумнеў дадзеныя, атрыманыя сацыёлягамі.

Часам памяншэньне рэйтынгу працуе на палітыкаў, а ня супраць.
У нас некалькі разоў здараліся сытуацыі, калі наш замоўшчык выступаў па тэлебачаньні і казаў, што нашы дадзеныя нічога ня вартыя, што яны каштуюць роўна столькі, колькі за іх заплацілі. Але пры гэтым ён працягваў замаўляць нам дасьледаваньні, бо яго цікавіць рэальная карціна.

Ім гэта трэба, каб нэўтралізаваць нэгатыўны ўплыў нізкіх рэйтынгаў. Што, дарэчы, не заўсёды правільна. Часам памяншэньне рэйтынгу працуе на палітыкаў, а ня супраць. У нас быў выпадак, калі высокія рэйтынгі Януковіча дэмабілізавалі яго электарат і мабілізавалі электарат тых, у каго рэйтынг пачаў падаць.

Дракахруст: А што ўяўляе сабой міжнародная сетка, ў якую ўваходзіць TNS Ukraine?

Паніота: TNS - гэта буйная міжнародная кампанія, яна ў асноўным займаецца маркетынгам і сацыяльных дасьледаваньняў у ёй мала. Я быў крыху зьдзіўлены, калі TNS Ukraine пачала актыўна займацца і палітычнымі дасьледаваньнямі, бо раней яна займалася толькі маркетынгам. TNS - гэта адна зь вядучых маркетынгавых кампаніяў у сьвеце, яны маюць філіялы па ўсім сьвеце, сёлета ў траўні ў Чыкага я чуў выступ прадстаўніка TNS, ён казаў пра дасьледаваньне, якое яны праводзяць у 60 краінах.

Дракахруст: Спадар Чурылаў ужо прыехаў у Менск, яны правялі апытаньне і ў іх рэйтынг Лукашэнкі атрымаўся 55%. На мінулых выбарах паводле афіцыйных дадзеных Лукашэнка набіраў больш за 80%. Як вы лічыце -- экзіт-пол TNS Ukraine пакажа лічбы прыблізна такога парадку ці гэта будуць лічбы парадку мінулых выбараў?

Паніота: У мяне былі дыскусіі са спадаром Чурылавым наконт мэтадалёгіі.
Людзі адказваюць больш шчыра, калі апытаньне цалкам ананімнае.
Падчас дасьледаваньняў, калі ёсьць пэўны аўтарытарны ціск, што, на мой погляд, ёсьць у Беларусі, мае сэнс выкарыстоўваць мэтадалёгію secret ballots (сакрэтныя бюлетэні), калі адказы не запісвае інтэрвіюер, а калі рэспандэнт кідае паперку з адказам, за каго ён прагаласаваў, у адмысловую скрыню.
Мы рабілі split - палову выбаркі з гэтымі сакрэтнымі бюлетэнямі, а палову звычайным чынам. Гэтыя экспэрымэнты паказалі, што адрозьненьні могуць быць у 3-4%. Людзі адказваюць больш шчыра, калі апытаньне цалкам ананімнае. Я ня ведаю, якая мэтадалёгія там будзе выкарыстоўвацца. Я мяркую, што калі будуць выкарыстоўвацца сакрэтныя бюлетэні, то вынік будзе 55% ці нават ніжэй.

Ірына Бякешкіна
Ірына Бякешкіна
, кіраўнічка Фонду “Дэмакратычныя ініцыятывы”, старэйшы навуковы супрацоўнік інстытуту філязофіі Акадэміі навук Украіны

Дракахруст: Спадарыня Бекешкіна, якую рэпутацыю мае кампанія TNS Ukraine? Наколькі можна будзе давяраць экзыт-полу, які яна будзе праводзіць у Беларусі?

Бякешкіна: TNS -- гэта міжнародная кампанія і TNS Ukraine - гэта яе аддзел. Што тычыцца экзыт-полаў ва Ўкраіне, то ў 2004 годзе TNS Ukraine не ўдзельнічала ў іх, удзельнічала кампанія Socis, хаця кіраўнік у іх адзін і той жа - Мікалай Чурылаў.

У свой час Socis супрацоўнічаў з Gallup organization.

Мяркую, што калі б беларуская ўлада не была ўпэўненая ў выніках, яна б не наймала замежную фірму, каб праводзіць экзыт-пол.
Мне цяжка сказаць, як TNS правядзе экзыт-пол у Беларусі. Але я мяркую, што калі б беларуская ўлада не была ўпэўненая ў выніках, яна б не наймала замежную фірму, каб праводзіць экзыт-пол. Мне здаецца, што гэта робіцца дзеля таго, каб пацьвердзіць вынік, у якім яны і без таго ўпэўненыя.

Хіба ў вас былі апытаньні, паводле якіх перамогу атрымлівае не Лукашэнка, а нехта іншы?

Дракахруст: А што вы можаце сказаць наконт судовага пазову, які прад'яўляў TNS кандыдат у прэзыдэнты Сяргей Цігіпка?

Скандал быў у тым, што TNS замаўлялі апытаньне 10 тысячам рэспандэнтаў, а яны апыталі менш людзей.
Бякешкіна:
Што тычыцца пазову Сяргея Цігіпкі, то ён быў незадаволены вынікам, але гэты вынік нязначна адрозьніваўся ад вынікаў іншых. Іншыя рабілі крыху пазьней.

Скандал быў у тым, што TNS замаўлялі апытаньне 10 тысячам рэспандэнтаў, а яны апыталі менш людзей.

Дракахруст: Наколькі "падмачыў" рэпутацыю TNS гэты скандал?

Бякешкіна: Ды ня надта. Публіка ня вельмі ў гэтым разьбіраецца. У нас ва Ўкраіне ёсьць іншыя праблемы, калі зьяўляюцца наагул уяўныя фірмы з выдуманымі вынікамі. А тут вырашылі, што хай з TNS разьбіраецца замоўнік, колькі і як яны там апытвалі людзей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG