Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бясплатны праезд школьнікаў: дзеці рады — чыноўнікі разгублены


Распараджэньнем прадпрыемства «Мінсктранс» ад 7 сьнежня адмененая аплата праезду ў пасажырскім транспарце Менску ўсім дзецям, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю. Колькі страціць сталічны бюджэт і як доўга захаваецца бясплатны праезд пасьля выбараў?

Пра тое, што за праезд у грамадзкім транспарце больш ня трэба плаціць, многія менскія школьнікі і іхныя бацькі ня ведалі нават на наступны дзень пасьля адмены такой платы:

Спадар: «Я ня чуў, ня ведаю, але думаю, што школьнікам плаціць за праезд патрэбы няма — дзеці ж не зарабляюць грошы».

Спадарыня: «Адменена зусім? Гэтага я яшчэ ня чула. Гэта, пэўна, на народным сходзе вырашылі. Добра, бо дзеці ня толькі ў школу езьдзяць, але і на гурткі, у музычныя школы, і быць чэсным было нерэальна».

Хлопчык: «Ведаю пра бясплатны праезд. Добра вельмі, бо раней цяжка было, а зараз — езьдзі колькі хочаш».

Спадар: «Добра стаўлюся — менш трэба плаціць, але як надоўга гэта адменена?»

Менш радасьці адмена аплаты праезду школьнікаў прынесла менскім транспартнікам. Да прыкладу, кандуктарка аўтобуса маршруту № 100 Надзея Васільеўна навіну пракамэнтавал
Адносна нас — гэта дрэнна. Бо транспарт — гэта ж выдаткі.
а гэтак:

«Адносна нас — гэта дрэнна. Бо транспарт — гэта ж выдаткі. Але калі перагледзяць нам пляны, то калі ласка».

50%-ны льготны праезд для школьнікаў і іншых катэгорый грамадзян быў адменены амаль тры гады таму — 17 сьнежня 2007 году, калі пачаў дзейнічаць ініцыяваны Аляксандрам Лукашэнкам Закон аб упарадкаваньні ільготаў. І тым ня менш, камунальны транспарт Менску дагэтуль акупляўся толькі на 52%. Якія выдаткі пацягне бясплатны праезд школьнікаў у прадпрыемстве «Мінсктранс» не паведамляюць. Ня маюць пэўнасьці таксама, хто і як доўга будзе ім карыстацца, бо распараджэньне неспадзяванае і было прынята без належнага абмеркаваньня, кажа кіраўніца фінансава-эканамічнага аддзелу Антаніна Міхайлоўская:

«Яшчэ абмяркоўваем гэтае пытаньне, робім разьлікі. Нам яшчэ не далі інфармацыі, колькі дзяцей, ня вырашанае пытаньне, хто дакладна будзе езьдзіць. Пакуль інфармацыі ніякай даць не магу, пытаньне ў распрацоўцы».

Ці возьмуць транспартнікі ў рэгіёнах прыклад са сваіх сталічных калег — пытаньне пакуль адкрытае, бо гэта вымагае сродкаў, кажа галоўны бухгальтар аўтобуснага парку Віцебску Тацьцяна Усьцян:

«Паколькі пытаньне ўзьнікла, то, магчыма, гэтае пытаньне і будзе абмеркаванае ў вузкім коле. Але ці будзе прынятае рашэньне — не магу сказаць, бо для нас гэта рост стратаў».

Адмену аплаты праезду для школьнікаў некаторыя кандыдаты на прэзыдэнта называюць вынікам і сваіх намаганьняў. У прыватнасьці, гэтае пытаньне ў сваіх прамовах агучваў адзін зь іх, Рыгор Кастусёў, які прапаноўвае і крыніцу кампэнсацыі фінансавых выдаткаў:
Тых сродкаў, якія ідуць у бюджэт саюзнай дзяржавы і там раскрадаюцца, — іх хапіла б для таго, каб кампэнсаваць бясплатны праезд.


«Я думаю, што такое рашэньне магло быць прынятае дзякуючы таксама і нашым намаганьням: нашым выступам і зваротам да грамадзян. Але такое рашэньне павінна быць прынятае ня толькі ў Менску, а таксама і ў іншых гарадах, бо беларускія дзеткі ўсюды аднолькавыя. Паводле маіх разьлікаў, тых сродкаў, якія ідуць у бюджэт саюзнай дзяржавы і там раскрадаюцца, — іх хапіла б для таго, каб кампэнсаваць бясплатны праезд і школьнікаў, і студэнтаў, і пэнсіянэраў. Ёсьць працэдуры, якія вырашаюць гэтае пытаньне».

Падчас працы так званага «Усебеларускага народнага сходу» Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дае тыдзень для вырашэньня пытаньня адмены аплаты за праезд школьнікаў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG