Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асанж стане перад судом у Лёндане


Найбліжэйшым часам Джуліян Асанж павінен стаць перад Вэстмінстэрскім магістрацкім судом, які мае пацьвердзіць законнасьць арышту 39-гадовага заснавальніка сайту “Вікілікс” і законнасьць ордэру Інтэрполу, на падставе якога Асанж быў арыштаваны.

Заснавальніка “Вікіліксу” арыштавалі сёньня раніцаю, калі ён добраахвотна прыйшоў у пастарунак у цэнтральным Лёндане. Арышт быў праведзены на падставе ордэру, ініцыяванага Швэцыяй, дзе Асанжа вінавацяць у згвалтаваньні.

Напярэдадні швайцарскі банк “ПостФайнэнс” паінфармаваў, што замарожвае рахунак Джуліяна Асанжа. На рахунку знаходзіліся асабістыя сродкі Асанжа, а таксама грошы на аплату паслуг яго адвакатаў.

“Вікілікс” працягвае выкладаць у сеціва дыпляматычнае ліставаньне ЗША. Вашынгтон асудзіў гэтую акцыю і распачаў крымінальную справу з факту выцеку сакрэтнай інфармацыі.
XS
SM
MD
LG