Актывістаў штабоў апазыцыйных кандыдатаў на Гарадзеншчыне турбуе тое, што нават у дзень галасаваньня выбарцы ня здолеюць пазнаёміцца з праграмамі іх кандыдатаў, у лепшым выпадку пабачаць толькі іх партрэты зь біяграфіямі.
Ужо сёньня непакой выклікаў той факт, што на ўчастках для галасаваньня не паўсюль падрыхтаваныя стэнды з плякатамі кандыдатаў і іх праграмамі. Хаця, згодна з заканадаўствам, яны павінны вісець на ўчастках ужо з 3-га сьнежня.
Вось што распавядае адна з актывістак кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага ў Мастах, якая наведала сёньня пяць участкаў для галасаваньня.
Спадарыня: “Я заходзіла, да прыкладу, у школы №2 і №5, бо хацела разьвесіць праграмы сваіх кандыдатаў, а там стэндаў наагул няма. Зьвярнулася да старшыні камісіі — той сказаў, што ня ведае, калі яны будуць. А дырэктар школы №2 сказаў, што сёньня ўвечары патэлефануе ў камісію”.
Слонімскі актывіст выбарчага штабу Рыгора Кастусёва таксама сутыкнуўся з падобнай праблемай на асобных участках. Але найболей яго ўразіла тое, што людзі наагул не арыентуюцца — калі і дзе дазволена вывешваць агітацыйныя матэрыялы, хаця дзеля гэтага прымаюцца адмысловыя рашэньні тэрытарыяльных камісій.
Спадар: “Выдзелены адмысловыя месцы пад гэта. І здавалася, усе, ад каго гэта залежыць, павінны ведаць. А я заходжу сёньня на адно з аддзяленьняў сувязі, а мне там кажуць, што нічога ня ведаюць. Паказваю рашэньне райвыканкаму, толькі тады — маўляў, клейце там. Карацей, ніхто нідзе ніякага паняцьця пра гэтыя выбары…”.
Актывістаў турбуе той факт, што на стэндах, якія ўжо ёсьць на ўчастках, вісяць плякаты Цэнтравыбаркаму з 10 кандыдатамі і іх біяграфіямі, а месца для праграмаў кандыдатаў на гэтых стэндах не засталося.
Назіральнік з Горадні Раман Юргель 3 сьнежня пайшоў на ўчастак, каб зарэгістравацца там на пэрыяд кампаніі і таксама сутыкнуўся з тым, што ўчастак, згодна з заканадаўствам, не падрыхтаваны да выбараў.
Юргель: “Другога сьнежня я прысутнічаў на паседжаньні Гарадзенскай абласной тэрытарыяльнай камісіі разам з міжнароднымі назіральнікамі зь Вялікабрытаніі і Даніі. І старшыня камісіі Валеры Саўко запэўніў нас, што 3 сьнежня на ўчастках будуць разьмешчаны ўсе дадзеныя пра кандыдатаў у дэпутаты”.
Сакратар Мастоўскай тэрытарыяльнай камісію на пытаньне, чаму дагэтуль ня ўсе ўчасткі падрыхтаваныя да выбараў, як гэтага патрабуе заканадаўства, адказала:
Спадарыня: “Толькі сёньня пасьля абеду аддалі мне плякаты”.
Карэспандэнт: “Дык гэта плякаты Цэнтравыбаркаму, а праграмы кандыдатаў?”.
Спадарыня: “Тут я вам нічога сказаць не магу, бо мне сёньня аддалі плякаты толькі са здымкамі і аўтабіяграфіямі. З праграмамі мне пакуль не давалі”.
Ужо сёньня непакой выклікаў той факт, што на ўчастках для галасаваньня не паўсюль падрыхтаваныя стэнды з плякатамі кандыдатаў і іх праграмамі. Хаця, згодна з заканадаўствам, яны павінны вісець на ўчастках ужо з 3-га сьнежня.
Вось што распавядае адна з актывістак кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага ў Мастах, якая наведала сёньня пяць участкаў для галасаваньня.
Спадарыня: “Я заходзіла, да прыкладу, у школы №2 і №5, бо хацела разьвесіць праграмы сваіх кандыдатаў, а там стэндаў наагул няма. Зьвярнулася да старшыні камісіі — той сказаў, што ня ведае, калі яны будуць. А дырэктар школы №2 сказаў, што сёньня ўвечары патэлефануе ў камісію”.
Слонімскі актывіст выбарчага штабу Рыгора Кастусёва таксама сутыкнуўся з падобнай праблемай на асобных участках. Але найболей яго ўразіла тое, што людзі наагул не арыентуюцца — калі і дзе дазволена вывешваць агітацыйныя матэрыялы, хаця дзеля гэтага прымаюцца адмысловыя рашэньні тэрытарыяльных камісій.
Карацей, ніхто нідзе ніякага паняцьця пра гэтыя выбары…