Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афрыканскі саюз спрабуе прадухіліць вайну ў Беразе Слановай Косьці


Афрыканскі саюз накіраваў былога лідэра Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Табо Мбэкі ў Бераг Слановай Косьці, для пасярэдніцтва ў вырашэньні пасьлявыбарчага крызісу.

Мінулай нядзелі, пасьля другога туру прэзыдэнцкіх выбараў у краіне, перамогу абвясьцілі абодва прэтэндэнты на пасаду. Дзейны прэзыдэнт краіны Ларан Гбагба і лідэр апазыцыі Аласан Уатара асобна прынесьлі прэзыдэнцкую прысягу.

У выніку сутыкненьняў паміж прыхільнікамі кандыдатаў загінула прынамсі 17 чалавек.

Міжнародная супольнасьць асьцерагаецца, што сутыкненьні могуць перарасьці ў аднаўленьне поўнамаштабнай грамадзянскай вайны, якая падзяліла краіну на дзьве часткі ў 2002-2003 гадох.
XS
SM
MD
LG