Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: як найменей адзін чалавек загінуў пры аварыйнай пасадцы ТУ-154


На маскоўскім лётнішчы “Дамадзедава” як найменей адзін чалавек загінуў і каля дзесяці былі параненыя ў выніку аварыйнай пасадкі самалёта ТУ-154. У паветры ў лайнэра сапсаваліся тры рухавікі. Пасьля вымушанага прызямленьня самалёт выкаціўся за ўзьлётна-пасадачную паласу, урэзаўся ў агароджу і разваліўся.

На борце самалёта, які належыць кампаніі “Авіялініі Дагестану”, знаходзіліся 155 чалавек. На месцы здарэньня працуюць апэратыўныя службы.
XS
SM
MD
LG