27-гадовага інжынэра-электроншчыка Ігара Аліневіча затрымалі 28 лістапада ў Маскве і на наступны дзень зьмясьцілі ў турму КДБ "амэрыканку".
Паводле адваката, Ігара Аліневіча абвінавачваюць у датычнасьці да нападу на амбасаду Расеі 30 жніўня і ў акцыі каля Генштабу, якую год таму ў Менску правялі прыхільнікі анархізму.
Ігар Аліневіч сваю датычнасьць да нападаў раней адмаўляў. Бацькі затрыманага кажуць, што іх сын зьехаў у Маскву, баючыся, што "яго зробяць вінаватым у тым, чаго ён не рабіў".
Таксама ў справе выбухаў затрыманыя Аляксандар Францкевіч, Мікалай Дзядок і Максім Веткін.
У справу выбухаў аб'ядналі эпізоды аб нападзе на амбасаду Расеі, менскі ізалятар на Акрэсьціна, будынкі казіно "Шангры-Ла", філіял Беларусбанку, Палац прафсаюзаў, Генштаб ды іншыя інцыдэнты, якія нібыта адбыліся з удзелам прыхільнікаў анархізму.