Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: Усё гэта ідзе ад вычварнай лёгікі, што навокал усе ашуканцы і фальсыфікатары


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына
ЦВК не пагадзіўся, каб назіральнікі разам зь міліцыяй ахоўвалі скрыні для галасаваньня.

Ярмошына заявіла, што міліцыя — найбольш нэўтральныя грамадзяне Беларусі, і яны ніяк не зацікаўленыя ў фальшаваньні выбараў.

"Давер да міліцыі ёсьць, а гэтая група (ініцыятары заявы — РС) хоча, каб ім далі функцыі назіраньня за міліцыяй. Усё гэта ідзе ад вычварнай лёгікі, што навокал усе ашуканцы і фальсыфікатары", — заявіла Ярмошына, тлумачачы рашэньне ЦВК.

30 лістапада Цэнтравыбаркам разгледзеў заяву кандыдатаў на прэзыдэнта Рыгора Кастусёва, Алеся Міхалевіча, Уладзімера Някляева, Яраслава Раманчука, Віталя Рымашэўскага, Міколы Статкевіча і Андрэя Саньнікава, а таксама сустаршныняў кампаніі "За справядлівыя выбары-2010" Віктара Карняенкі і Сяргея Калякіна.

Выступаючы на паседжаньні ЦВК, Сяргей Калякін адзначыў, што найбольшая колькасьць фальшаваньняў адбываецца падчас папярэдняга галасаваньня, начной парой.

Ініцыятары звароту прапаноўвалі дазволіць назіральнікам заставацца разам з супрацоўнікамі міліцыі на начныя дзяжурствы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG