Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь прыбывае ватыканскі кардынал


6-8 сьнежня Беларусь наведае прэфэкт кангрэгацыі каталіцкай адукацыі ў Ватыкане кардынал Зянон Грахалеўскі.

Ватыканскі герарх прыбывае на запрашэньне біскупа Аляксандра Кашкевіча і сэмінарыйнай супольнасьці Горадні. Нагодай для гэтага сталася 20-годзьдзе Вышэйшай духоўнай сэмінарыі ў Горадні, сьвяткаваньне якога адбудзецца гэтымі днямі.

Кангрэгацыя каталіцкай адукацыі, якую прэзэнтуе кардынал Зянон Грахалеўскі — гэта ватыканскае ведамства, якое клапоціцца амаль пра 1000 каталіцкіх унівэрсытэтаў, 150 тэалягічных факультэтаў, 3000 духоўных сэмінарый, тысячу каталіцкіх школ, у якіх навучаюцца каля 50 мільёнаў чалавек. Кангрэгацыю можна лічыць адным з найстарэйшых міністэрстваў у справах адукацыі ў сьвеце: у 1588 годзе папа Сыкст V заснаваў ведамства, якое апекавалася рымскімі ўнівэрсытэтамі.

Кардынал Зянон Грахалеўскі прымаў удзел у сьвяткаваньні 10-годзьдзя гарадзенскай сэмінарыі. Сёлета герарх сустрэнецца таксама з выкладчыкамі ўстановы і яе навучэнцамі, паведамляе catholic.by.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG