У "Бібліятэцы Свабоды" папаўненьне: выйшла з друку другая кніга Вячаслава Ракіцкага "Беларуская Атлянтыда". Яе склалі выбраныя перадачы аднайменнай праграмы нашага радыё, якія гучалі цягам апошніх двух гадоў. Вячаслаў Ракіцкі гутарыць зь вядомымі філёзафамі, гісторыкамі, культуролягамі, пісьменьнікамі пра нацыянальныя і каляніяльныя міты і брэнды двух апошніх стагодзьдзяў. Субяседнікамі -- Валянцін Акудовіч, Алесь Анціпенка, Тацяна Валодзіна, Пятро Васючэнка, Вінцук Вячорка, Алег Гардзіенка, Аляксей Дзермант, Алесь Краўцэвіч, Глеб Лабадзенка, Валянцін Мазец, Тацяна Процька, Зьміцер Саўка, Анатоль Сідарэвіч, Алег Трусаў, Сяргей Харэўскі, Захар Шыбека.
Пасьляслоўе аўтара
Культура, сьветагляд, мэнталітэт беларусаў маюць як самастойна-самабытны, гэтак і каляніяльны характар. Першая кніга «Беларуская Атлянтыда» раскрывала невядомыя, забытыя, скрадзеныя рэаліі і міты беларусаў як эўрапейскай нацыі. Часавая прастора яе распасьціралася на тысячагодзьдзе. Гэтая кніга зьяўляецца спробай асэнсаваньня гістарычных, культурных, ідэалягічных каранёў і асноваў мэнталітэту сучасных беларусаў, які пазначаны выразным адбіткам каляніяльнай эпохі апошніх двух ста-
годзьдзяў.
Трапіўшы пры канцы ХVIII стагодзьдзя ў тэрытарыяльны і эканамічны палон Расейскай імпэрыі, этнас натуральным чынам апынуўся і ў культурным, ідэалягічным палоне. Праз усё XIX стагодзьдзе беларусам навязваліся чужыя каштоўнасьці, гісторыя, героі, звычаі, мова. Уласныя архаічныя і эўрапейскія каштоўнасьці акупанты ня толькі ідэалягічна, а нават гвалтам выкарчоўвалі са сьвядомасьці людзей, прымушалі далучаць да сваёй культуры, свайго сьветацяму чужыя міты. Наша станавілася ня нашым, а ня нашае нашым. І вось ужо свае землі ў сьвядомасьці беларусаў становяцца правінцыяй, а далёкая і невядомая Масковія —цэнтрам. Новая міталягічная прастора фармавала новую душу — душу каляніяльнага чалавека.
У XX стагодзьдзі Беларусь становіцца разьменнай манэтай у эўрапейскіх геапалітычных гульнях. Найбольш працяглым і зьнішчальным для нацыі стаў бальшавіцкі палон. Любошчы расейскага імпэрыялізму і камунізму амаль дабіваюць нацыю. Падмуркам новага рэжыму сталі агрэсіўныя ідэалягемы і паліталягемы, якімі татальна апрацоўваўся народ: ад дзіцячага садка да рытуалу пахаваньня. Імпэрыя сьвядома і мэтанакіравана стварала новыя міты. Героям-камуністам надавалі статус багоў. Нявера ў іх каралася — ад страты працы да страты жыцьця. Беларус мусіў стаць савецкім чалавекам, і ён ім стаў. У новай, сувэрэннай Беларусі непазьбежна ўсталяваліся посткаляніяльныя рэаліі. Улада зноў адмаўляе гістарычную, моўную, культурную адметнасьці нацыі, арыентуючыся на каштоўнасьці былой мэтраполіі. Зрэшты, захоўваючы той самы каляніяльны парадак рэчаў. Дзеля гэтага выкарыстоўваюцца тыя самыя міты — пра славянскую еднасьць, старэйшага брата, талерантны народ, айчынную вайну. І, прыстасоўваючыся да новых рэаліяў, выкарыстоўвае іх ужо ў якасьці нават
брэндаў. Выбар спрашчаецца, калі на народ, як на тавар, лепяцца ярлыкі «талерантны», «дзьвюхмоўны », «славянскі».Такім народам лёгка гандляваць і маніпуляваць.
Але быў і супраціў. Нацыянальная эліта ня брала на веру каляніяльныя міты. У тыя тры хвалі адраджэньня — нашаніўскі пачатку XX стагодзьдзя, беларусізацыі 1920-х гадоў і змаганьня за рэальна сувэрэнную Беларусь ад 1980-х гадоў — ішло і ідзе змаганьне за вяртаньне да сваіх каштоўнасьцяў, за стварэньне свайго нацыянальнага міту і разбурэньне мітаў каляніяльнай эпохі. Менавіта ў апошнія дзесяцігодзьдзі нацыятворная міталёгія ўсё ж мела посьпехі. Эліта пасьпела зрабіць і нават замацаваць у сьвядомасьці бальшыні нашае нашым: Радзівілаў, Каліноўскага, Скарыну, ВКЛ, Грунвальд, Воршу, БНР, БНФ, Курапаты, тарашкевіцу... Што ж да каляніяльных мітаў, то ім, як сьведчыць практыка чалавецтва, наканавана будзе сканаць.
«Жыцьцё і сьмерць мітаў» — так называўся цыкль перадач праграмы «Беларуская Атлянтыда», які гучаў у этэры Радыё Свабода ў 2008—2009 гадах. Выбраныя выпускі іх і леглі ў аснову гэтай кнігі. Разам са мной у этэры, а таксама ў гэтай кнізе разбуралі, хавалі каляніяльныя міты і стваралі
міты нацыянальныя найярчэйшыя зоркі сучаснай беларускай думкі. Ганаруся, што на Радыё Свабода я сабраў такую выдатную каманду інтэлектуалаў-патрыётаў.
Пошук беларускай Атлянтыды працягваецца, бо мы ёсьць закладнікамі захапляльнай справы – шукаць сапраўдную і сваю Беларусь.