Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ўшаноўвае памяць ахвяраў Галадамору 1932 -- 33 гадоў


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч і прэм’ер-міністар Мікалай Азараў у суботу ў Кіеве ўшанавалі памяць ахвяраў Галадамору 1932 – 33 гадоў. Яны запалілі сьвечкі ля аднаго з манумэнтаў і ўзялі ўдзел у памінальнай малітве. Раней Януковіч выступіў са зваротам да нацыі, у які адзначыў, што “гэтае нацыянальнае няшчасьце, якое забрала жыцьці мільёнаў нявінных, нельга забываць”.

Тым часам у сваім звароце адна зь лідэраў апазыцыі Юлія Цімашэнка выказала жаль, што цяперашняе кіраўніцтва Ўкраіны адмаўляе факт генацыду ўкраінскага народу. Яна назвала гэта “парушэньнем агульначалавечых нормаў маралі”.

Жалобныя мерапрыемствы памяці ахвяраў Галадамору адбываюцца па ўсёй Украіне і ў шэрагу іншых краінаў.
XS
SM
MD
LG