Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў быў самы тэатральны


Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч
Уладзімер Някляеў выступаў артыстычна і нават неяк эмацыйна. Ён быў самы тэатральны. Таму добра трымаў увагу выбаршчыкаў, тэлегледачоў. Спачатку, праўда, трохі сумбурна гаварыў, але потым узяў сябе ў рукі, і ўсё пайшло больш-менш гладка. Трымаў перад сабой пэўны плян свайго выступу, час ад часу глядзеў туды. Але гэта выглядала даволі натуральна. Ён спрабаваў будаваць свой выступ на кантрасьце: казаў як дрэнна цяпер, і што прапануе зрабіць ён і ягоная каманда. Зразумела, не абышлося без папулізму. Тое, што 25 тыс. даляраў будуць выплочваць за нараджэньне дзіця, падалося перабольшваньнем. Таксама пераход зь беларускай мовы на расейскую выглядаў больш-менш натуральным. Ён казаў, што ў Лукашэнкі былі посьпехі. Ён ня бэсьціў увесь пэрыяд кіраваньня Лукашэнкі. Ён супакойваў, што нічога ня здарыцца, калі Лукашэнка сыдзе, усё будзе працягвацца, як і раней. Традыцыйна, як і іншыя кандыдаты, залікаў не хадзіць на датэрміновае галасаваньне, але прыйсьці 19 сьнежня на плошчу. Быў і элемэнт зьдзеку, калі ён казаў, што Лукашэнка вярнуўся да жонкі напярэдадні Новага Году, выпіў бакал шампанскага з жонкай, і ўсё нармальна.

Зразумела, што вобраз паэта вымагаў чытаць вершы. І гэта таксама было даволі натуральна. У вобразе Някляева, у вобразе адначасова паэта і палітыка шмат залежыць ад нейкіх эмацыйных прыхільнасьцяў. Магчыма, шмат каму ён спадабаўся, шмат каму не спадабаўся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG