Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна адзначае ўгодкі галадамору


Прэзэнтацыяй выданьня "Галадамор ва Ўкраіне паводле дакумэнтаў галіновага архіву СБУ" сёньня ў Кіеве пачынаюцца мерапрыемствы памяці загінулых ад голаду ў 1932 – 33 гадох. Заўтра ў сталіцы адбудуцца жалобныя шэсьце і паніхіда ў межах акцыі "Галадамор 32 - 33 – гэта генацыд. Памятаем". Арганізатары акцыі заклікалі ўсе палітычныя сілы і рэлігійныя грамады ўзяць удзел у мерапрыемствах. Сярод тых, хто запаліць сьвечку памяці, будзе і былы прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка.

Дзейны прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч, паводле паведамленьня ягонай прэсавай службы, ушануе памяць загінулых суботнім ранкам на тэрыторыі Нацыянальнага музэю Мэмарыял памяці ахвяраў галадамораў ва Ўкраіне.

Мерапрыемствы памяці мільёнаў ахвяраў пройдуць і па-за межамі Ўкраіны -- у Партугаліі, Сэрбіі, ЗША, Францыі, Харватыі і Чэхіі.
XS
SM
MD
LG