Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель: Беларусь можа затармазіць інтэграцыю Расеі з ЭЗ


Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель пракамэнтавала ідэю расейскага прэм'ера Ўладзіміра Пуціна стварыць зону вольнага гандлю паміж Расеяй і Эўразьвязам.

Мэркель выказала прынцыповую падтрымку гэтай ідэі, але дадала, што Расея спачатку павінна прадэманстраваць сваю прывержанасьць лібэралізацыі гандлю і далучыцца да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі.

Плянаваныя пагадненьні аб Адзінай эканамічнай прасторы паміж Расеяй, Беларусьсю і Казахстанам, на думку канцлеркі, у гэтую пазыцыю не ўкладаюцца.

Сёньня Пуцін прыбывае ў Бэрлін для ўдзелу ў форуме топ-мэнаджараў найбуйнейшых кампаніяў Нямеччыны.
XS
SM
MD
LG