Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН напалохана пашырэньнем СНІД у Расеі і Ўкраіне


ААН назвала распаўсюджаньне заражэньня вірусам ВІЧ ва Ўсходняй Эўропе "страшным". Летась у рэгіёне былі зафіксаваныя 1,4 мільёны носьбітаў вірусу. Гэта – ўтрая болей, чым у 2000 годзе.

90% хворых прыходзіцца на Расею і Ўкраіну. Ачольнік ведамства ААН па барацьбе са СНІД Майкл Сідзібі заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Вене: "мы напалоханыя" тым, што адбываецца. Ён заклікаў датычныя краіны зрабіць службы прафіляктыкі СНІД больш даступнымі для насельніцтва.

Тым часам у Менску кіраўніца гарадзкога аддзелу прафіляктыкі СНІД паведаміла, што сёлета ў беларускай сталіцы дыягназ СНІД паставілі 28 чалавекам, 9 зь якіх памерлі.
XS
SM
MD
LG