Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партугалія: усеагульны страйк


У Партугаліі сёньня адбываецца ўсеагульны страйк супраць плянаў ураду скараціць заробкі, сацыяльныя дапамогі і іншыя дзяржаўныя выдаткі. Акцыю пратэсту наладзілі два найбуйнейшыя прафсаюзныя аб'яднаньні краіны. Транспарт працуе з перабоямі, скасаныя дзесяткі рэйсаў на лётнішчы Лісабону. Не працуе большасьць установаў, улучна з банкамі і шпіталямі.

Эўразьвяз дамагаецца ад уладаў Партугаліі больш жорсткай фінансавай дысцыпліны. Краіна можа стаць трэцяй у Эўразьвязе (пасьля Грэцыі і Ірляндыі), якая зьвернецца па дапамогу з эўрапейскага стабілізацыйнага фонду.
XS
SM
MD
LG