Міністар унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў заявіў журналістам, што падчас акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску міліцыя будзе паводзіць сябе карэктна, але ў межах закону.
Ён адзначыў: "Ёсьць устаноўка, каб міліцыя паводзіла сябе карэктна і з павагай да людзей".
"Разам з тым я хачу нагадаць, што людзі, якія заклікаюць прыйсьці на плошчу, маюць ня толькі пэўныя правы, але і пэўныя абавязкі перад законам. Таму мы будзем дзейнічаць выключна ў межах закону. Разам з тым аналіз падобных падзеяў паказвае, што сярод тых, хто зьбіраецца на плошчы, заўжды ёсьць група людзей, якая хоча справакаваць супрацоўнікаў праваахоўных органаў на меры жорсткага рэагаваньня. І таму мы будзем дзейнічаць у залежнасьці ад сытуацыі. Міліцыя будзе адказваць адэкватна, але ў межах закону", — сказаў Куляшоў.
Падчас прэзыдэнцкай кампаніі, паводле міністра, яго падначаленыя ня ўмешваюцца ў справы кандыдатаў у прэзыдэнты. Аднак яны пратакалююць кожнае парушэньне парадку і дасылаюць адпаведныя дакумэнты ў Цэнтравыбаркам. У якасьці прыкладу Анатоль Куляшоў прывёў учорашнія дзеяньні даверанай асобы кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага Паўла Севярынца, які праводзіў у Бабруйску акцыю ў недазволеным месцы. Супрацоўнікі міліцыі не затрымлівалі Севярынца і не перашкаджалі яму дзейнічаць. Аднак яны склалі адпаведны пратакол і накіравалі яго на рэагаваньне ў ЦВК.