Сёньня пройдзе пахаваньне вучонага і грамадзкага дзеяча Івана Нікітчанкі. А 13-й гадзіне скончыцца разьвітаньне з нябожчыкам на вуліцы Іванаўскай 38-32, а 14-й гадзіне адбудзецца пахаваньне на Паўночных могілках.
Паводле дадзеных міліцыі, 19 лістапада ў 14:45 Іван Нікітчанка, які кіраваў уласным аўтамабілем "Фольксваген-Джэта", рухаючыся па дарозе Менск — Нарач у кірунку Маладэчна, на 56-м кілямэтры выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся зь "ЗІЛам".
У 15:30 Нікітчанка паступіў у Маладэчанскую гарадзкую бальніцу, дзе, не прыходзячы ў прытомнасьць, памёр 20 лістапада ў 01:50.