«Рэвалюцыя ў нацыі, якая ня ўмее жартаваць, будзе постмадэрнісцкай. Абсьмейваньне рэжыму адыгрывала важную ролю і ў Кіеве, і ў Тбілісі, а беларуская рэвалюцыя будзе зьдзекам з усіх - з Лукашэнкі і з Пазьняка, з Пуціна і з Буша, з апазыцыі, з улады і зь беларусаў як такіх. Весела будзе. Хтосьці мудры сказаў, што брытанцы стварылі сваю імпэрыю выпадкова, зь безуважлівасьці. Беларусы зьдзейсьняць сваю рэвалюцыю з прычыны ўсеагульнага ачмурэньня, паколькі ніхто не зразумее, што ўсё, што адбывалася - проста клясны сьцёб».
Гэтыя словы тры гады таму сказаў блогер drak_hamster у блогу feduta, дзе абмяркоўваўся «Зянон-Хоп». Рэвалюцыяй пакуль што і ня пахне, наадварот, грамадзтва здаецца як ніколі абыякавым да палітычнай актыўнасьці, але як раз-ткі гэта і падазрона! А блогеры перабываюць акурат у тым самым «усеагульным ачмурэньні»: усё абсьмеяна і абплёвана, усе ідалы зрынутыя, усе багі памерлі, а што далей? Падобна, толькі і засталося, што пайсьці ды зьдзейсьніць рэвалюцыю - па прыколу. Бо невыносна па дзясятым коле высьцёбваць тых самых пэрсанажаў, у тых самых абставінах, у тых самых дэкарацыях, гэтак і з глузду можна зьехаць. Таму працытаваныя словы блогера трохгадовай даўніны могуць сапраўды аказацца прарочымі.
Гэтая палітычная кампанія спараждае ўжо другі музычны хіт запар. Першым была песьня «Саня, застанься з намі» дуэту rockerjoker, цяпер зьявіўся ў нейкім сэнсе адказ на яе - «Толькі Зянон!». Відэаролік зьмешчаны аўтарам песьні, блогерам antyakupank у суполцы music_by:
Дзеля зручнасьці слухачоў тэкст песьні сьпісаны блогеркай zmagarka:
Усё зьніжаецца, абвальваецца, падае:
Тэмпэратура, дождж, тынкоўка і ваярскі дух,
Узровень адукацыі, то эўра, то даляры,
І валавы ўнутраны прадухт.
Гэта ўсё крызіс, гэта ўсё ён,
Нас уратуе толькі Зянон.
Гэта ўсё крызіс, гэта ўсё ён,
Хлопцы, шыхтуйся! Вось ідзе Зянон.
Усё буйнее, павялічваецца і расьце:
чыноўнікі, радыяцыйны фон і колькасьць атрыманых поўх,
І кошты, дзюркі ў зубах, паводкі і пажары,
І зьнешні і ўнутраны дзярждоўг.
Гэта ўсё крызіс, гэта ўсё ён,
Нас уратуе толькі Зянон.
Гэта ўсё крызіс, гэта ўсё ён,
Хлопцы, шыхтуйся! Вось ідзе Зянон.
Крызіс эканомікі, сьвядомасьці, культуры.
Хто нас уратуе ад спартыўнай дыктатуры?
Закрыйце вакно, з усходу скразьняк.
З намі праўда, з намі Пазьняк!
Нягледзячы на выразна сьцёбны характар, «Толькі Зянон!» цалкам можа стаць гімнам рэвалюцыі новага фармату, гэтак жа сама, як ня менш іранічная і легкадумная песьня «Саня, застанься з намі» - гімнам рэакцыі. Апошнюю, калі верыць блогерцы le_viola, ужо актыўна круцяць FM-радыёстанцыі. «Толькі Зянон!» наўрад ці ўдастоіцца такога гонару, хаця абедзьве песьні, як на мой погляд, насамрэч пра тое самае - пра вычарпанасьць палітычнай сытуацыі ў Беларусі, якая дайшла да сваёй скрайняй мяжы.
Якой бы ні была палітычная сытуацыя, не адчувае сябе вычарпаным яе галоўны стваральнік і дзейная асоба. Карціць яму даціснуць гэтую сытуацыю да максымуму:
Аўтар малюнка - блогер genosse_u.
«Выключна беларускі смайлік» прыдумаў блогер konfuzz:
(:{
«У залежнасьці ад кантэксту дадзены сымбаль можа несьці розную эмацыйную афарбоўку» - тлумачыць ён - «Прывядзём некалькі прыкладаў:
Маркота, засмучэньне:
- Хто перамог на выбарах?
- (:{
Радасьць, захапленьне, гонар:
- Коля, хто перамог на выбарах?
- (:{»
«Выдатны смайл! Баюся, ён будзе з намі яшчэ гадоў дзесяць-пятнаццаць :(», - піша martovski_cat.
«Занадта аптымістычны прагноз», - дадае shmatrix.
Як доўга яшчэ ўдасца Аляксандру Рыгоравічу сьціскаць у кулаку тую птушку шчасьця? Я б сказаў, што гэта залежыць ад нас, калі б патас усё яшчэ быў у модзе. А так - халера яго ведае. Напрыклад, зацяты прыхільнік дзейнага прэзыдэнта блогер xan_13 падыходзіць да пытаньня па-філязофску: «Як павінен будзе - сыйдзе. Дайце час».
З гэткім падыходам мы яшчэ богведама колькі можам хадзіць зь нязьмененым прэзыдэнтам, пакуль сам не адваліцца:
Падгледжана ў журнале savchenkoff. У яго ж знайшоўся аптымістычны каляж:
Каб не выклікаць у вас, шаноўныя чытачы, неапраўданага аптымізму, на заканчэньне пра сумнае - пра народ, асноўную крыніцу ўлады. Пра тых, ад каго залежыць лёс краіны ня меней, чым ад прэзыдэнта:
Апытанка зьмешчаная блогерам k_atamanchik у суполцы by_trash.
Можна колькі заўгодна казаць пра тое, што ня ўвесь народ такі, што выбарка нерэпрэзэнтатыўная і г.д. Відавочна, ня ўвесь. Аднак і гэта - адлюстраваньне значнага зрэзу грамадзтва. Можна дараваць няведаньне Шарля дэ Голя, галакосту, аўтара рамана «Ідыёт», кораню са ста і колькасьці сусьветных войнаў, халера іх бяры. Гэта ўсё «на дэсэрт». Недаравальна - і ня столькі народу, колькі ўладам - што вельмі шмат людзей у нашай краіне ня маюць ніякага ўяўленьня аб тым, што такое дэмакратыя, лічаць асноўным законам у краіне ўказы прэзыдэнта, ня могуць узгадаць прозьвішча нават другога па значнасьці чыноўніка і, што, можа, самае прыкрае - ня ў курсе, зь якімі краінамі, апроч Расеі і Польшчы, мяжуе Беларусь. Дый пра Польшчу яшчэ ня ўсе ведаюць...
Гэта ня проста «жалю варта», як падсумавалі стваральнікі роліка, гэта, прабачце за патас, дыягназ і прысуд архітэктарам беларускага парадку.

НАС УРАТУЕ ТОЛЬКІ ЗЯНОН!

ВЫБЯРЫ МІНЯ, ВЫБЯРЫ МІНЯ...

ПАЛІТЫКІ - НІБЫ ПАДГУЗЬНІКІ. ІХ ТРЭБА ЧАСЬЦЕЙ ЗЬМЯНЯЦЬ
З гэткім падыходам мы яшчэ богведама колькі можам хадзіць зь нязьмененым прэзыдэнтам, пакуль сам не адваліцца:
Падгледжана ў журнале savchenkoff. У яго ж знайшоўся аптымістычны каляж:
MISERABILE DICTU (ЖАЛЮ ВАРТА)