Як паведаміла індыйская паліцыя, у штаце Біхар адбыўся выбух. У выніку загінула ня менш за сем чалавек.
Пад мостам у раёне Аурангабада ўчора было выяўлена выбуховае прыстасаваньне, якое не адразу спрацавала. Паліцыя ачапіла раён і закрыла выбуховую прыладу мяшкамі зь пяском. Тым ня менш, цікаўныя мінакі на наступны дзень вырашылі даведацца, што знаходзіцца пад мяшкамі, і загінулі ў выніку выбуху.
Паліцыя ўскладае віну за здарэньне на ваяўнікоў-мааістаў, якія заклікалі да байкоту мясцовых выбараў, што адбыліся ўчора.