Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: напад толькі аб'яднае Іран


Санкцыі ААН ударылі па Іране нашмат мацней, чым афіцыйны Тэгеран таго чакаў, заявіў міністар ЗША Робэрт Гэйтс у Вашынгтоне, прамаўляючы на паседжаньні сотні лідэраў дзелавой і грамадзянскай супольнасьці.

Пры гэтым ён дадаў, што ваенны ўдар адно аб'яднаў бы падзеленую нацыю і прывёў бы да мацнейшага засакрэчваньня іранскай праграмы ўзбраеньня.

Тым часам іранскія войскі распачалі ў раёне ядзерных аб'ектаў пяцідзённыя вучэньні прысьвечаныя абароне ад паветраных удараў.
XS
SM
MD
LG